Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Факультативные занятия

Факультативы в 2017-2018 году

Уважаемые учащиеся и родители!

В 2017— 2018 учебном году учреждение образования

«Порослянская СШ» предлагает учащимся следующие факультативы:

Читать далее

ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб арганізацыі ў 2017/2018 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) у 2017/2018 навучальным годзе абумоўлены:абнаўленнем вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;зменай зместу агульнай сярэдняй адукацыі з улікам міжпрадметных сувязяў і практыкаарыентаванай скіраванасці;укараненнем вучэбных дапаможнікаў новага пакалення, распрацаваных у адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.Да новага навучальнага года:зацверджаны тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі на 2017/2018 навучальны год (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 № 14);вызначаны пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы правядзення выпускных экзаменаў пры правядзенні ў 2017/2018 навучальным годзе выніковай атэстацыі навучэнцаў (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.07.2017 №74);скарэкціраваны змест вучэбных праграм па ўсіх вучэбных прадметах;распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі.Комплексную падтрымку ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу забяспечвае нацыянальны адукацыйны партал (www.adu.by).

Читать далее

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі

І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
  2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткі), адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі, іншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных і кантрольных работ, выкананых у пісьмовай форме.
  3. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць сістэму арганізацыйных мер, якія садзейнічаюць фарміраванню культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў.
  4. Камунiкатыўныя ўменні і навыкі вучняў развіваюцца пры вывучэнні вучэбных прадметаў, а таксама пры правядзенні дадатковых заняткаў, адукацыйных і выхаваўчых мерапрыемстваў.
  5. Пры ажыццяўленні педагагічнымі работнікамі адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці рэкамендуецца:

Читать далее