Урок белорусского языка в 11 классе

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Учитель белорусского языка и литературы Н.И.Смольнякова

Тэма ўрока: Асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў (11клас)

 

Мэта ўрока:

Замацаваць веды вуняў па тэме “Займеннік”, засяродіць іх ўвагу на асаблівасцях скланення і правапісу займеннікаў;

Развіваць звязную мову вучняў, уменне лагічна, дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі;

Фарміраваць уменні і навыкі педагагічных зносінаў (узаемадзеяння, узаемауспымання, камунікатыўнай культуры).

Эпіграф урока:

Простае шчасце людское,

Так і наша з табою,

Пэўна скаладаецца з солі,

З хлеба сабранага ў полі.

 

З дружбы мацнейшай ад смерці,

З песні… І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем?

М. Танк

Ход урока

  • Арганізацыйны момант.
  • Работа над тэмай урока.

Слова настаўніка:

Пачаць работу на сенняшнім уроку я прапаную з загадкі. Звярніце ўвагу, калі ласка на дошку.

 

Назоўнік Лічэбнік Прыметнік ?

 

  • Двайце падумаем якая часціна мовы схавалася за пытальнікам?
  • Скажыце, калі ласка, ці гаваркое гэта слова? Чаму?
  • А зараз давайце прыгадаем, што нам вядома пра займеннік. Пад знакам + будем запісваць вядомае, пад пытальнікам новыя звесткі

 

1.Якая часціна мовы называецца займеннікам?

  1. Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі займеннікі суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. На аснове гэтага на якія тры групы яны падзяляюцца?
  2. На якія разрады паводле значэння падзяляюцца займеннікі?
  3. Якую сінтаксічную ролю ў сказе могут выконваць займеннікі?
  4. Зменная ці не зменная часціна мовы займеннік?

 

 

 

 

+

Самастойная часціна мовы

Замяняе лічэбнік, назоўнік, прыметнік

Зменная часціна мовы

Скланяецца

?

 

  • Вось мы з вамі і падышлі непасрэдна да тэмы ўрока. З асаблівасцямі скланення займеннікаў нас пазнаёміць… (выступленне вучня).
Разрад Асаблівасці скланення Прыклады
Асабовыя Ва ўскосных склонах маюць іншыя асновы;

у творным склоне маюць варыянтныя формы канчаткаў

Я, мяне, мной (мною).
Зваротны Не мае назоўнага склона; у творным склоне мае варыянтныя формы канчаткаў Сябе, сабе, сябе, сабой (сабою), пры сабе.
Прыналежныя У родным склоне займеннікі жан. роду маюць варыянтныя формы канчаткаў З вашай ласкі, з вашае ласкі.
Указальныя Займеннік той пры скланенні мае націск на канчатку Той, таго, таму.
Азначальныя 1)    Пры скланенні займенніка самы ва ўсіх склонах націск захоўваецца на аснове

2)    Пры скланенні займенніка сам націск ва ўскосных склонах падае на канчатак

Самы, самага, самаму.

 

Сам, самога, самому.

Пытальна-адносныя займеннікі хто, што і ад іх утвораныя няпэўныя На ўзор указальнага займенніка той  Хто, каго, каму;

што, чаго, чаму;

Хтосьці, кагосьці, камусьці.

 

  • А зараз у якасці размінкі звернемся да ўрыўкаў змешчаных на дошцы. Ваша задача: знайсці займеннікі і вызначыць іх разрад і склон.

…І каб сам быў заўсёды шчаслівы,

Калі шчасце прыносіш другому.

С. Грахоўскі

 

Твая пяшчота – маё багацце.

Твая самота – маё пракляцце.

На гэтым свеце, на гэтым свяце

Ты ёсць. І гэта – такое шчасце!

Л. Пранчак

 

Нічога мне болей не трэба:

Шчасце – што ты ёсць на свеце.

У. Дзіско

 

Давайце вызначым сугучнасць нашых прыкладаў з эпіграфам да ўрока (чытаю верш).

Праз гэты верш, урыўкі праходзіць скразная тэма: шчасце людское – кожны яго разумее па-свойму, шчасце – гэта каханне, шчасце – гэта смех дзіцяці, шчасце – гэта дарыць радасць іншым… Пералік можна весці бясконца.

 

Практычная частка (тэставыя заданні)

 

Картка №1   Варыянт 1

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца зваротны займеннік сябе.

 

1.     Звяртае  на ____ ўвагу арыгінальная манера мастака.

2.     Дасягненне пастаўленнай мэты – найлепшы падарак самаму ____.

3.     “Якая ж яна з ____?” – думаў хлопец, збіраючыся ў дарогу.

4.     Галоўнае ў жыцці — ____ не здрадзіць.

5.     Дзяўчына ладзіла з ўсімі, але блізка да ____ нікога не падпускала.

 

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца асабовы займеннік цябе.

 

1.     Радзіма, без ____ ў жыцці не будзе шчасця.

2.     Старайся, каб людзям не было ____ сорамна.

3.     ____ не падрэбны ні слава, ні скарбы.

4.     Было ўжо тваё вяселле, дарылі ____ дары.

5.     Мы не пакрыўдзім ____, белы бусел.

 

·        Да слоў дапасаваць асабовыя займеннікі і вызначыць іх склон.

 

Бачыў (каго?), аднёс (каму?), бачыўся (з кім?), прыйшоў (з кім?), пісаў (пра каго?),

падкінуў (каму?), перапісваўся (з кім?), прадаў (для каго?).

 

·        Перакласці словазлучэнні на беларускую мову.

 

Извините меня, не с кем поговорить, рассказывали о себе, сделать для неё, какой-то

растерянный, пошутить над ними, что-то интересное, шутить над тобой, выйти к нему,

любоваться собою, нечего отдать.

 

 

 

Картка №1   Варыянт 2

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца асабовы займеннік цябе

 

1.     Усё, што ёсць, ____, мой сябра, аддаю.

2.     Невядомыя далі клікалі ____ за сабой.

3.     Тут дораг ____ кожны куточак, кожны кусцік.

4.     Толькі пад старасць ____ становіцца зразумелымі жыццёвыя памылкі.

5.     Сёння ____ наведаюць сябры і аднакласнікі.

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца зваротны займеннік сябе.

 

1.     Клічам мы ____ юнакамі, а гады ўсё бягуць і бягуць.

2.     Напілася зязюля расы і паляцела да ____ ў лясы.

3.     Бой можна даць і самому ____.

4.     Новы дырэктар сам выдумляе ____ работу.

5.     павага да бацькоў – павага да ____.

 

·        Паставіць займеннікі ў патрэбнай форме, вызначыць іх склон.

 

Спляла (сябе) вянок, дождж над (я), прыйсці да (хтосьці), услаўляў (свой) песнямі, з (той самы) дня, у (гэтулькі) кнігах, стрымаць (сябе), прыйсці да (мы), кахаю (хтосьці), цягне ў

(той) мясціну

 

·        Перакласці на беларускую мову.

 

Кто-то позвал, послышался чей-то голос, что-то тревожит, кто-нибудь поможет, что-то

побежало, кто-то ступает, кому-то придётся.

 

 

Картка №1   Варыянт 3

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца зваротны займеннік сябе

 

1.     Новая вучаніца адразу звярнула на ____ ўвагу.

2.     Ад ____ не ўцячэш, не схаваешся.

3.     Хлопчык так ____, жартам, падымаў руку, каб падвезлі на машыне.

4.     Мы не шукалі для ____ лёгкіх шляхоў.

5.     Нешта Валя не дагаворвала, нешта хавала ў ____.

 

·        Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца асабовы займеннік цябе.

 

1.     Віншаваць ____ прыйдуць калегі па рабоце.

2.     Паклон ____, зямля бацькоў!

3.     Што падарыць ____ на свята?

4.     Без ____ мы ў паход не пойдзем.

5.     Калі ____ не ўсё зразумела, звяртайся да мяне па дапамогу.

 

·        Паставіць займеннікі ў словазлучэннях ў патрэбнай форме.

 

Прыгатавалі (сябе) абед, забыць (ты), заўважыць (нехта), сын (свой) народа, за (тыя) гарамі, удзельнічаў у (столькі) падзеях, бачу (сябе) юнаком, голас у (яна), чытаць пра (абы-што), знайсці ў (свой) бібліятэцы, пісаць пра (той) здарэнне.

 

·        Перакласці на беларускую мову.

 

Навестить его, здороваться с ним, смеяться над нею, встретиться с вами, прийти к вам,

рассказать о вас, благодарить их, ожидать меня, провожать тебя, беречь память о них.

 

  • З асаблівасцямі правапісу займеннікаў нас пазнаёміць… (выступленне вучня)
разам 1)    неазначальныя займеннікі увораныя  пры дапамозе прыстаўкі не- і постфіксаў –сьці (-сь)

2)    адмоўныя зацменнікі увораныя пры дапамозе прыстаўкі ні-

Нехта, хтосьці

 

 

Ніхто, нішто

Праз злучок      увораныя  пры дапамозе прыстаўкі абы-

і постфікса –небудзь

 

Абы-хто, хто-небудзь
асобна            Калі прыстаўка аддзяляецца

прыназоўнікам

Абы пра каго
заўвага 1)Трэба адрозніваць спалучэнні слоў:

а) Не хто іншы, як ; не што іншае, як   і

б) Ніхто іншы не; нішто іншае не .

Першае ўжываецца ў сказах, дзе адсутнічае другое адмоўе. Гэтыя спалучэнні можна замяніць словамі толькі, іменна.

Другое ўжываецца ў сказах, дзе нешта адмаўляецца. У такіх сказах займеннікі ніхто, нішто з’яўляюцца дзейнікамі або дапаўненнямі, не ужываецца пры выказніку.

2) Калі з армоўным займаннікам ужываецца часціца  а, то яна пішацца разам і становіцца прыстаўкай.

Дапаможа не хто іншы, як бацька.

 

 

 

 

 

 

 

 

Аніхто, анішто

 

А цяпер давайце пагуляем у гульню “Як пішуцца словы”

 

Слоўнікавы дыктант: чагосьці, чамусьці, нішто, нехта, аніякі, якісьці, абы-хто, які-небудзь, некалькі, сёе-тое, ні з кім, ні на каго, нішто іншае не цікавіла, не хто іншы, як маці, абы пра што.

 

Настаўнік чытае словы і словазлучэнні, а задача вучняў вызначыць, як пішуцца займеннікі.(вучні падымаюць сігнальныя карткі 1-разам, 2-асобна, 3-праз злучок)

 

Сёння на ўроку вы адчулі напэўна як шырока прадстаўленна ў нашай беларускай літаратуры тэма шчасця, сэнсу жыцця.

  • Імёны якіх паэтаў вядомых вам і невядомых гучалі на ўроку (С. Грахоўскі, М. Танк, У. Дзіско, Л. Пранчак)
  • Як вы думаеце чаму тэма шчасця, сэнсу жыцця праходзіць праз творчасць усіх ці амаль усіх паэтаў?

Вы ўжо ў такім узросце, калі чалавек пачынае задумвацца над сваім жыццём, калі пачынаюць складвацца жыццёвыя каштоўнасці, калі чалавек задае сабе пытанне: “А што ж такое шчасце?”.

Уявіце сабе, что сярод вучняў быў аб’яўлены конкурс на лепшую публікацыю ў школьнай газеце пад рубрыкай “Скарбонка добрых спраў”. Дапамажыце малодшым

вучням закончыць іх работы,ужываючы па магчымасці займеннікі.Пажадана, каб тэксты, якія атрымаюцца, сталі як бы працягам нашай тэмы.

 

Картка №2  Варыянт 1

 

Закончыце тэкст, ужываючы ў ім розныя па значэнні займеннікі. Вызначце склон займеннікаў.

 

Добрая навука

У аўтобусе многа людзей і толькі адно незанятае месца. Бабуля адразу пасадзіла мяне, і я стала глядзець у акно. Я так люблю назіраць, як міма цябе ўсё праносіцца, мільгаціць.

І вось у дарозе ўзяў і прычапіўся да мяне дзядзька ў капелюшы, з рыжай барадой. Загадаў мне ўстаць, а бабулю запрасіў сесці. Бабуля кажа, што я яе ўнучка, што ён не мае права да мяне чапіцца. А дзядзька давай мяне сароміць! Тады бабуля сказала, што ён самы сапраўдны эгаіст. Усе ў аўтобусе засмяяліся. А бабуля дала мне шакаладку і сказала, каб я не хвалявалася. Але…

 

 

Картка №2  Варыянт 2

 

Закончыце тэкст, ужываючы ў ім розныя па значэнні займеннікі. Вызначце склон займеннікаў.

 

Спагадлівы хлопчык

Дзіма з мамай адпачывалі ў свайго дзеда ў вёсцы. Пасля шумнага горада тут было ціха, прывольна. Дзіма бегаў па прасторным двары, лазіў на дрэвы ў садзе, лавіў стракатых матылёў.

Аднаго разу выбег ён раніцай на двор, каб паглядзець, ці пабольшалі за ноч яблыкі на яблыньцы, што расце насупраць акна ў агародзе. Але толькі ён зрабіў некалькі крокаў, як ля хаты пачуўся піск. Дзіма азірнуўся і ўбачыў, што з-пад страхі выпырхнулі дзве серыя птушачкі і адна за адной паляцелі на яблыню. Першая адразу схавалася ў лісці, а другая, меншая, стукнулася аб галіну і завалілася ў лапухі, што раслі каля плота. Дзіма падбег да лапухоў, расхінуў шырокія лісты і …

 

 

Картка №2  Варыянт 3

 

Закончыце тэкст, ужываючы ў ім розныя па значэнні займеннікі. Вызначце склон займеннікаў.

 

Сыноўняя любоў

Тры жанчыны бралі ваду ў калодзежы. Да іх падышлі сыны. Адзін пацалаваў сваю маці і пабег, напяваючы,  далей.

Другі спытаў: “Ты не стамілася, мама?” – і пачаў даганяць таварыша. Трэці моўчкі ўзяў вёдры і панёс дахаты.

Насустрач жанчынам ішоў стары чалавек:

—         Скажы, мудрэц, — спыталі маці, — чый сын самы лепшы?

Стары адказаў…

 

 

Прэзентацыя творчых работ.

 

Мне хацелася, каб на ўроку прагучалі і вашы думкі на гэтую тэму. Таму адзін вучняў атрымаў заданне падрыхтаваць выказванне па тэме “Простае шчасце людское…”

Паслухаем яго і паспрабуем ужо ў вуснай мове вызначыць займеннікі і іх склон, што значна цяжэй, чым у пісьмовай.

  • Абагульненне:
  • Такім чынам, сёння на ўроку мы з вамі ўзнавілі веды па тэме “Займеннік”, выявілі асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў у пісьмовай і вуснай мове.
  • Выстаўленне адзнак.
  • Дамашняе заданне:

Абавязковае:

Па жаданню: Скласці тэставыя заданні па тэме займеннік і ацаніць ўзровень іх складанасці.

Добавить комментарий