Прызы за ўдзел у конкурсе «Буслік-2022»
Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2022» атрымалі «прыз для ўсіх», які ўключае пасведчанне ўдзельніка, ручку з эмблемай конкурсу і адну з брашур:
✦ «Жывое слова» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 2-4 класах. Зборнік змяшчае матэрыялы для чытання, трэніроўкі правільнага вымаўлення, развіцця лагічнага і творчага мыслення: вершы, скорагаворкі, загадкі.
✦ «Літаратура ў пытаннях і адказах для 6–8 класаў» для ўдзельнікаў, якія навучаліся ў 5-7 класах. Кнігу складаюць літаратурныя віктарыны. Яны прысвечаны пэўным раздзелам, якія вывучаюцца ў 6-8 класах, і асобным аўтарам і іх творам. Віктарыны змяшчаюць пытанні і па тэорыі літаратуры.