Свята-фестываль "Зямля пад белымі крыламі&quot

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

 

Частка першая 


У Сымоніха, Лявоніха(разам). Цып-цып-цып.
Лявоніха. А дзе ж мае куры падзеліся? Каб на іх каршун!
Сымоніха. А дзе ж мой певень прапаў? Каб ён здох!
Лявоніха. Добры дзень, Сымоніха!
Сымоніха. Добры дзень, Лявоніха!
Лявоніха. А даўненька мы з табою не бачыліся, суседачка.Сымоніха. А во, іду даведацца, як ты маешся, міленькая.
Лявоніха. Эт, жыву-гадуюся, як той гарох пры дарозе, кратаюся як колечы. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка? (Убок.) Трасца табе ў бок, ліха тваёй матары. Прыйшла ты даведацца, што ў маёй хаце робіцца.
Сымоніха.Этa, дабра не чуваць і ад ліха не ціха. Ой, бедная мая галовачка! Ой, жыццё маё палыном-травіцаю зарасло. Прыяцельніцы ж можна крыху паскардзіцца ды пажаліцца.(Убок.)Каб ты не дачакалася, пакуль я табе буду хваліцца, нячыстая душа, багаццем сваім. Працую і жыву. Бог і рубельчыкам, і тым, і сім не абміне. (Убок.) Я ж не такая крывуля, як ты.
Лявоніха. Скажы, любанька, твой Сымон ужо перастаў сварыцца? Ён да цябе рукамі болей не соваецца? (Убок.) Думаеш, не ведаю, як тваю скуру лупіць і ўдзень і ўначы? Але ты і гэтага мужыка не вартая!
Сымоніха. Ха-ха-ха, золатца маё, дзякаваць Божаньку, як толькі знахар даў мне той вады, дык як рукою адняло — другім чалавекам Сымон зрабіўся: цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. (Убок.) Хоць трэскайся, хоць лопайся, хоць макам рассыпайся, не буду табе на радасць жаліцца, што ў мяне бакі пабітыя, як цапамі, ад жалезных кулакоў Сымона.
Лявоніха. А праўду кажаш, дальбог праўду! Ты цяпер нават куды лепей выглядаеш. Такая чырвоненькая, кругленькая, як тая макавачка, аж зайздрасць бярэ. (Убок.) Прыгажэйшую за цябе ў труну кладуць. Ой, добранька ведаю тваё жыццё-быццё пякельнае. А скажы, суседачка, ну ніхто ў нашым сяле так дружна не жыве, як мы з табою.
Сымоніха. Дык як жа іначай, сэрца маё, як іначай, даражэнькая. (Убок.) Няпраўда, мана, фальш.
Лявоніха. Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату. Пагаворым аб тьм ды аб сім.
Сымоніха. Во, гвалтам цягне ў хату. Дзякую, сястрычка, але ж пойдзем у маю хату — і мы людзі хрышчоныя.
Лявоніха. Заходзь да мяне!
Сымоніха. Не, заходзь да мяне!
Лявоніха. Як, ты ганьбуеш маёй хатай?
Сымоніха. Як, ты пагарджаеш маім кутком?
Лявоніха. Ты — такая, ты — сякая!
Сымоніха. Ты — сякая, ты — такая!
Лявоніха. Шэльма!
Сымоніха. Гадаўка!
Лявоніха. Шэльма, шэльма!
Сымоніха. Гадаўка!
Лявоніха. А во табе!
Сымоніха. На і табе (б’юцца).
Уваходзіць Куліна: Ох, жаночкі мае даражэнькія, чаго гэта вы тут раскрычаліся? Людцы мае, ну і суседачкі — чыстая шалпатня і малатарня. Вырашыць яны не могуць, у якую хату вас запрасіць, пойдзем тады да мяне. А яны хай сварацца, усё адно праз дзень зноў будуць найлепшыя сяброўкі.
Запрашаю да сябе на вячоркі. 

Вячоркі


Дзед: Ох-ох! Старасць — не радасць.
Баба: Праўду кажаш, дзед. Усё баліць. Косці ныюць.
Дзед: І спіну ломіць.
Баба: Рукі і ногі млеюць. 
Дзед: Кашаль во зноў душыць.
Баба: Вочы дрэнна бачаць.
Дзед: Так, здароўе ўжо не тое. Давай тут сядзем, адпачнем.
Баба: Слухай, Міхалыч, што за моладзь пайшла. Жах што робяць!
Дзед: Да-а-а.
Баба: Ці ты ведаеш, чым яны займаюцца? Хоць бы вунь тыя, патлатыя, што «Кэмал» кураць. У наш час такога не было.
Дзед: Да-а-а. Ране

Добавить комментарий