Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У 2022 годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

Наша школа таксама не засталася ў баку. У кабінетах беларускай мовы і літаратуры былі аформлены куткі “Песняры роднай зямлі”. Матэрыялы, размешчаныя ў іх, даюць магчымасць вучням паглыбіць свае веды пра жыццё і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа, расказваюць пра цікавыя факты з іх жыцця.

У  школьнай бібліятэцы аформлена  тэматычная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці   песняроў. Вучні 9-11 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “На ўсё ёсць прычына”, якое праходзіла на базе бібліятэкі в.Новыя Засімавічы. На старонках  школьнай газеты таксама размешчаны матэрыялы аб класіках беларускай літаратуры.

Добавить комментарий