Да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа
У 2022 годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры,
знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.