СВЯТОЧНЫЯ ПАСЯДЗЕЛКІ «АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА»

Саломапляценне ў Беларусі – адно з самых старажытных рамёстваў. Нашы продкі пакрывалі саломай дахі, усцілалі ложкі, з яе рабілі неабходныя ў паўсядзённасці хатнія рэчы, галаўныя ўборы, цацкі, ўпрыгожванні і абярэгі. У Пружанскім раёне саломапляценне таксама мае свае багатыя традыцыі і паслядоўнікаў. Менавіта таму знакавая ў сусветным маштабе падзея стала нагодай для сустрэчы ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. 21 студзеня 2023 г. у дыскатэчнай зале ўстановы культуры прайшлі святочныя пасязделкі “Ад мінулага да сучаснага”, якія наведалі навучэнцы 8 класа ДАУ «Параслянская СШ». Падчас сустрэчы ў Палацы культуры была прадстаўлена выстава саламяных твораў мясцовых майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – М.М.Кулецкай, С.І.Тагіевай, Р.В.Баюры, В.Ф.Ляўчук, А.М.Гадуйка, В.А.Ляўчук, Н.І.Дзенісевіч, Г.М.Дульчэўскай, А.І.Гразы, І.В.Макарэвіч. Народныя ўмельцы правялі майстар-класы. Завяршыліся святочныя пасядзелкі “Ад мінулага да сучаснага”, прысвечаныя саломапляценню, сумесным вырабам традыцыйнага беларускага абярэгу – “павука”.

Добавить комментарий